Жаданне стварыць пераклад прыйшло нечакана.
Пра пераклад на расейскую я ня ведаў, нават калі б ведаў, то не хацеў бы на ёй гуляць, таму гуляў на ангельскай. Але калі я дабраўся да лагера рэшткаў, я ўжо быў у карчме па дарозе ў Неметон і зачысціў палову ўсёй карты й дужа стаміўся ад ангельскай мовы. Таму калі я заўважыў існаванне расейскай лакалізацыі ў файлах маёй ё-хо-хо версіі (калі вы разумеце), то падумаў перакласці ангельскі тэкст на беларускую і засунуць яго ў файлы расейскай.
Перакладаў у платнай версіі Чата ГПТ і потым правяраў кожны файл на дакладнасць і лагічнасць. Заняла гэта агулам роўна месяц, па розных прычынах. Нешта дадаваў, перапісваў, скарочваў, называў людзей, рэчы й аб'екты, каб яны былі аднолькава перакладзены й напісаны. Карацей намагаўся зрабіць так, каб было прыемней нашаму вуху.
Спадзяюся тым, хто збіраецца гуляць, усё спадабаецца.
Пераклад усё яшчэ патрабуе дапрацоўкі, таму, Калі ласка, калі вам не спадабаюцца назвы, якія даў я, фармуліроўкі рэчанняў альбо проста заўважыцце памылкі ў перакладзе й арфаграфіі, пішыце.
Усталёўка:
Нічога складанага, проста закіньце папку з файламі сюды: .../ Drova Forsaken Kin/ Drova_Data/ StreamingAssets/ Localization
1.1.0 - перакладзены новы квест, выпраўленні ў арыгінальнай лакалізацыі
1.1.3 - выпраўленні правапісу імёнаў і граматыкі часта ўжываемых слоў
1.1.4 - мелкія выпраўленні
1.1.4.1 - чарговыя выпраўленні граматыкі, перакладзены даты ў скрутках Зніклых
1.1.5 - невялікія выпраўленні правапісу на карысць клясічнаму правапісу
1.2.1 - пераклад новага тэксту з патчаў 1.2 і 1.2.1
1.2.2 - невялікія выпраўленні
1.2.3 - невялікія выпраўленні
1.3.1 - пераклад новага тэксту з патчаў 1.3 і 1.3.1
1.3.2.1 - мінімальныя змены з патча 1.3.2.1
|